адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Падсо́лтаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Падсолтава.
Падсолтаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мсціслаўскі раён |
Уключае | 30 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Падсолтава |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 152 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Пацолтаўскі сельсавет у складзе Мсціслаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пацолтава. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 18 лістапада 1966 года ў склад Старасельскага сельсавета перададзена вёска Леснікі[1]. 16 чэрвеня 1981 года ў склад сельсавета з Раздзельскага сельсавета перададзена вёска Буліна[2]. 26 сакавіка 1987 года скасавана вёска Князішчава[3]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раздзельскага сельсавета (19 населеных пунктаў: аграгарадок Курманава, вёскі Асінаўка, Багацькаўка, Бель, Беразетня, Вышова, Глінне, Каменка, Крутая, Лужкі, Несцерава, Пацкава, Раздзел, Рубанаўка, Сакалова, Селішчы, Слаўнае, Старына і Шамава)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 822 чалавекі[5], з іх 93,3 % — беларусы, 6,0 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 1152 чалавекі[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.