епіскап Рускай праваслаўнай царквы From Wikipedia, the free encyclopedia
Мітрапаліт Павел (свецкае імя: Георгій Васілевіч Панамароў, руск.: Георгий Васильевич Пономарёв; нар. 19 лютага 1952, Караганда, Казахская ССР) — епіскап Рускай праваслаўнай царквы; мітрапаліт Кацярынадарскі і Кубанскі (з 2020), мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі (2013—2020).
Павел Панамароў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Царква | Руская праваслаўная царква | ||||||
Папярэднік | Ісідар (Кірычэнка) | ||||||
|
|||||||
Царква | Руская праваслаўная царква | ||||||
Папярэднік | Філарэт (Вахрамееў) | ||||||
Пераемнік | Веніямін (Тупека) | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сымон (Новікаў) | ||||||
Пераемнік | Веніямін (Зарыцкі) | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ірыней (Зуземіль) | ||||||
Пераемнік | Іларыён (Алфееў) | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Макарый (Свістун) | ||||||
Пераемнік | Меркурый (Іваноў) | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Алексій (Куцепаў) | ||||||
Пераемнік | Меркурый (Іваноў) | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гаўрыіл (Сцеблючэнка) | ||||||
Пераемнік | Раман (Жарабцоў) | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Панцеляймон (Далганаў) | ||||||
Пераемнік | Мікіта (Латушка) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат багаслоўя[d] | ||||||
Дзейнасць | святар | ||||||
Месца працы | |||||||
Нараджэнне |
19 лютага 1952 (72 гады) |
||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 5 сакавіка 1978 | ||||||
Прыняцце манаства | 17 снежня 1977 | ||||||
Епіскапская хіратонія | 22 сакавіка 1992 | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |||||||
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Нарадзіўся ў сям’і рабочых. Вучыўся ў сярэдняй школе. Пасля заканчэння сярэдняй школы служыў у радах Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў слесарам і шафёрам.
У 1973 годзе паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю, якую скончыў у 1976 годзе. 17 снежня 1977 года прыняў пострыг у Троіца-Сергіевай Лаўры. 5 сакавіка 1978 года пасвечаны ў сан іерадыякана. 6 мая 1978 года пасвечаны ў сан іераманаха.
У 1979 годзе прызначаны рэферэнтам Аддзела знешніх царкоўных зносін Маскоўскага патрыярхата. У 1980 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.
У верасні 1981 года накіраваны ў Рускую духоўную місію ў Іерусаліме. З ліпеня 1982 года — намеснік начальніка місіі.
У 1983 годзе ўзведзены ў сан ігумена. У жніўні 1986 узведзены ў сан архімандрыта.
З ліпеня 1986 года — начальнік Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме. У жніўні 1988 года прызначаны намеснікам Пскова-Пячэрскага манастыра.
Пастановай патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II і Свяшчэннага сінода РПЦ ад 19 лютага 1992 года прызначаны служыць епіскапам Зарайскім, вікарыем Маскоўскай епархіі, якая кіравала Патрыяршымі прыходамі ў ЗША і часова ў Канадзе. 21 сакавіка 1992 названы, а 22 сакавіка таго ж года года хіратанісаны ў епіскапа Зарайскага, вікарыя Маскоўскай епархіі, кіраўніка прыходамі Маскоўскага патрыярхату ў ЗША і Канадзе. Хіратанію ў Богаяўленскім кафедральным саборы здзейснілі Свяцейшы Патрыярх Алексій II, мітрапаліты Круціцкі і Каломенскі Ювеналій (Паяркаў), Растоўскі і Новачаркаскі Уладзімір (Сабадан), Пскоўскі і Велікалуцкі Уладзімір (Катляроў), архіепіскап Сонечнагорскі Сергій (Фамін), епіскапы Істрынскі Арсеній (Епіфанаў) і Падольскі Віктар (П'янкоў).
З снежня 1999 года — епіскап Венскі і Аўстрыйскі. З красавіка 2000 года — епіскап Венскі і Будапешцкі.
З 7 мая 2003 года — архіепіскап Разанскі і Касімаўскі. 5 кастрычнікa 2011 года ў сувязі з утварэннем Касімаўскай і Скопінскай епархіі тытул зменены на Разанскі і Міхайлаўскі.
З 6 кастрычніка 2011 года — кіраўнік новастворанай Разанскай мітраполіі, у сувязі з чым 8 кастрычніка ва Успенскім саборы Троіца-Сергіевай лаўры узведзены ў сан мітрапаліта.
25 снежня 2013 года прызначаны мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым экзархам усяе Беларусі.
Прызначэнне главой БПЦ чалавека без беларускага грамадзянства і ведаў беларускай мовы было раскрытыкавана шэрагам грамадскіх актывістаў Беларусі. Мітрапаліт паабяцаў атрымаць беларускі пашпарт і заняцца вывучэннем мовы[1].
16 снежня 2014 года святары Мінскай мітраполіі Беларускай Праваслаўнай Царквы на чале з Патрыяршым Экзархам Паўлам агучылі намер хадайнічаць перад Найсвяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і Святым Сінодам аб прадастаўленні Беларускай Праваслаўнай Царкве статусу самакіравальнай Царквы ў складзе Маскоўскага Патрыярхата на ўзор Латвіі, Малдовы і Эстоніі, што выклікала бурную рэакцыю ў Расіі[2]. Таксама Павел заклікаў настаяцеляў кантраляваць дзейнасць прадаўцоў царкоўных лавак не толькі з фінансавага боку, але і з боку іх узаемадзеяння з пакупнікамі, забараніў рэалізацыю любой літаратуры, што мае палітычную скіраванасць, у тым ліку антыбеларускую, і змяшчае інфармацыю, якая наўпрост не адносіцца да веравучэння Царквы, яе гісторыі і культуры, ікон не прызнаных Царквой святых, выяў з некананічнай або неправаслаўнымі сюжэтамі, абярэгаў і талісманаў[3].
10 жніўня 2020 года Мітрапаліт Павел павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на шостых прэзідэнцкіх выбарах[4], аднак неўзабаве выбачыўся за заўчаснае віншаванне[5]. 17 жніўня 2020 года ён наведаў людзей, якія пацярпелі ў ходзе пратэстных акцый, якія адбыліся пасля выбараў[6].
25 жніўня 2020 года Свяшчэнны сінод Рускай праваслаўнай царквы прыняў прашэнне Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Паўла аб вызваленні ад пасады мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага. Мітрапаліт Павел быў прызначаны кіраўніком Кубанскай мітраполіі[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.