From Wikipedia, the free encyclopedia
Павел Аляксандравіч Анціпаў (нар. 25 студзеня 1981, Мінск) — празаік. Піша на рускай мове.
Павел Аляксандравіч Анціпаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 студзеня 1981 (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | руская[1] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Нарадзіўся ў сям’і мастака Аляксандра Анціпава. Скончыў БДЭУ (2003). Вучыўся ў Беларускім калегіуме (з 2006), Вышэйшых літаратурных курсах Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага (Масква, з 2007). Працаваў аранжыроўшчыкам, галоўным бухгалтарам, упакоўшчыкам, кур’ерам, журналістам. Жыве ў Мінску.
Сябра беларускага ПЭН-цэнтра (з 2012). Быў першым намеснікам старшыні арганізацыі (2013—2019)[2], старшыней кантрольнай камісіі[3]. Удзельнік аргкамітэта прэміі імя Ежы Гедройца (2012—2016)[4][5].
Выключаны з Беларускага ПЭН-цэнтра «за страту даверу і немагчымасць далейшай супрацы» пасля публікацыі кнігі «Краткая история премии Г. Токсичный роман», дзе апісаў закуліссе беларускіх літаратурных прэмій[6].
Дэбютаваў апавяданнем «Рассказы о Минске и его метрополитене» («Дзеяслоў», 2005). Аўтар зборнікаў прозы «Памятка на адпачынку» (2002), «Апавяданні пра людзей» (Рассказы о людях, 2005), «Дипломная работа» (2011). Таксама публікаваўся ў зборніках «Групавы партрэт з бабай Броняй», «Новые писатели», «Сьвятая праўда ды іншыя казкі» (2009). Апавяданні друкаваліся ў часопісах «Дзеяслоў», «День и ночь», «Дружба народов», «Илья», «Монолог», «Паміж», «Студия», «Студдумка».
Удзельнік Форума маладых пісьменнікаў у Ліпках (2008, 2010). Фіналіст беларускіх і расійскіх конкурсаў, у т.л. імя Уладзіміра Караткевіча (2005), «Илья-Премия 2006» (Москва), Карласа Шэрмана (2009), «Четвероногая ворона» імя Данііла Хармса (2007, 2008) і інш., дзе проза П. Анціпава адзначаная прэміямі. У 2011 увайшоў у лонг-ліст прэміі «Дэбют» з цыклам апавяданняў.
Мае двух братоў, адзін з якіх, Мікалай (Нік) Анціпаў, з’яўляецца графічным дызайнерам і заснавальнікам ЛГБТ-сайта Makeout.by.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.