![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/45/Paolo_Villaggio%252C_portrait%252C_Premio_Chiara%252C_2012.jpg/640px-Paolo_Villaggio%252C_portrait%252C_Premio_Chiara%252C_2012.jpg&w=640&q=50)
Паала Віладжа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паала Віладжа (італ.: Paolo Villaggio; 30 снежня 1932, Генуя — 3 ліпеня 2017, Рым) — італьянскі акцёр, комік, рэжысёр, сцэнарыст, і пісьменнік. Віладжа стаў адным з першых вядомых італьянскіх акцёраў, хто праз сатыру, гратэскавую іронію выставіў на агляд многія праблемы сучаснага грамадства. Акцёр стварыў на экране сатырычную выяву бухгалтара-недарэкі Уга Фантоцы, якога стала пераследуюць няўдачы. Дзякуючы гэтаму камічным персанажу акцёр атрымаў прызнанне ў Італіі і стаў вядомы ў шматлікіх краінах свету.
Паала Віладжа | |
---|---|
італ.: Paolo Villaggio | |
![]() | |
Род дзейнасці | комік, палітык, пісьменнік, сцэнарыст, тэлевядучы, рэжысёр, акцёр, кінарэжысёр |
Дата нараджэння | 30 снежня 1932(1932-12-30)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 ліпеня 2017(2017-07-03)[3][1][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт |
paolovillaggio.com fantozziofficial.com |
![]() |
Акрамя ўдзелу ў «кіна-эпапеі» аб знакамітым Фантоцы, Віладжы сыграў у кіно і на тэлебачанні мноства іншых роляў. Ён здымаўся ў такіх знакамітых італьянскіх рэжысёраў, як Федэрыка Феліні, Ліна Вертмюлер, Эрмана Ольмі, Марыа Манічэлі і Габрыэле Сальваторэс, а ў тэатры працаваў з Джорджа Стрэлерам. Віладжа таксама сыграў галоўную ролю ў кінакамедыі «Сіньёр Рабінзон», якая выйшла на экран у 1976 годзе і мела вялікі пракатны поспех.
У 1992 годзе на 49-м Міжнародным Венецыянскім кінафестывалі Віладжа быў уручаны «Залаты леў» за выдатныя дасягненні ў развіцці кінематографа.