Олтушскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
О́лтушскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Олтуш.
Олтушскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Маларыцкі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Олтуш |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 545 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Радзежскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Брэсцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 15 населеных пунктаў[2]. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Маларыцкага сельсавета з вёскамі Гарохавішча, Збураж і Карпін[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 2648 чалавек[4], з іх 91,1 % — беларусы, 6,2 % — украінцы, 1,7 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 2545 чалавек[6].