![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f4/Nimrud_081119-F-5855M-033.jpg/640px-Nimrud_081119-F-5855M-033.jpg&w=640&q=50)
Німруд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Німруд (асір. Калху, бібл. Калах) — старажытны горад у Месапатаміі, на тэрыторыі сучаснага Ірака. Яго руіны знаходзяцца на паўднёвы ўсход ад горада Масул каля ракі Тыгр у Іраку.
Німруд быў заснаваны ў XIII стагоддзі да н.э. Салманасарам I і праз чатырыста гадоў падчас валадарання Ашур-націр-апала II стаў сталіцай Асірыі. У 612 да н.э. быў разбураны мідыйцамі і халдзеямі.