From Wikipedia, the free encyclopedia
Нікола I Петравіч (7 кастрычніка 1841 — 2 сакавіка 1921) — другі князь Чарнагорыя з 1860 па 1910, а затым першы кароль Чарнагорыі з 1910 па 1918 з дынастыі Петравічаў-Негашаў.
Нікола I Петравіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
сербск.: Никола I Петровић | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Даніла I Петравіч | ||||||
Пераемнік | тытул скасаваны | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | тытул заснаваны | ||||||
Пераемнік | тытул скасаваны | ||||||
Нараджэнне |
7 (19) кастрычніка 1841 |
||||||
Смерць |
1 сакавіка 1921[1] (79 гадоў) |
||||||
Род | Петравічы-Негашы[d] | ||||||
Бацька | Mirko Petrović-Njegoš[d] | ||||||
Маці | Стана Марціновіч[d] | ||||||
Жонка | Milena of Montenegro[d][3] | ||||||
Дзеці | Princess Zorka of Montenegro[d], Princess Milica of Montenegro[d], Princess Anastasia of Montenegro[d], Princess Marica of Montenegro[d][4], Danilo, Crown Prince of Montenegro[d], Алена Чарнагорская[d], Princess Anna of Montenegro[d], Princess Sofia of Montenegro[d][4], Prince Mirko of Montenegro[d], Princess Xenia of Montenegro[d][4], Princess Vjera of Montenegro[d][4] і Prince Peter of Montenegro[d][4] | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўе | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся будучы кароль у гарадку Негушы — на радзіме дынастыі Петравічаў (Негашаў). Яго бацькам быў Мірка Петравіч-Негаш, брат князя Данілы I Петравіча, а маці — Анастасія Марцінаўна.
Нікола вучыўся ў ліцэі Людовіка Вялікага ў Парыжы (паступіў у 1856 годзе). Ён знаходзіўся там, калі ў жніўні 1860 года, пасля забойства яго дзядзькі Данілы I Петравіча-Негаша, быў абвешчаны князем Чарнагорыі. У лістападзе таго ж года малады князь ажаніўся з дачкой чарнагорскага ваяводы Пятра Вукаціча, Міленай. У 1862 годзе Нікола I выступіў у падтрымку герцагавінскіх паўстанцаў Лукі Вукалавіча і адкрыў ваенныя дзеянні супраць Турцыі. Камандаванне чарнагорскімі кантынгентамі князь усклаў на свайго бацьку Мірку Петравіча-Негаша, які за першыя ваенныя поспехі атрымаў мянушку «Шпагі Чарнагорыі». Аднак далейшая кампанія развівалася няўдала. Урэшце, туркі ўзялі Цэтынэ, і Ніколе прыйшлося падпісаць невыгодны мір. Ад поўнага зневажэння Чарнагорыю выратавала дыпламатычнае ўмяшанне Расійскай імперыі.
28 жніўня 1910 года, у юбілейны год 50-годдзя свайго кіравання, па агульнаеўрапейскай традыцыі, а таксама ўмацоўваючы сваю дзяржаўную ўладу, Нікола I абвясціў княства Чарнагорыя каралеўствам, і стаў яго першым каралём. Праз 4 гады, напярэдадні Першай сусветнай вайны, ён прысвоіў сабе надзвычайныя паўнамоцтвы самадзяржаўнага манарха. Тады ж Мікалай II дараваў каралю чын генерал-фельдмаршала Рускай Арміі. Кароль Нікола I стаў перадапошнім рускім фельдмаршалам (пасля яго званне было прысвоена толькі румынскаму манарху Каралю I) і адзіным, які дажыў да рэвалюцыі 1917 года.
У 1917 годзе, паводле Дэкларацыі Корфу, было абвешчана пра зліццё Чарнагорыі з Сербіяй. 26 лістапада 1918 года Чарнагорыя афіцыйна ўвайшла ў склад Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў. (Разам з тым, гэты дзяржаўна-прававы акт быў аднабаковым і азначаў звяржэнне чарнагорскай манархіі.)
Нікола быў вымушаны з’ехаць у Францыю, але працягваў прэтэндаваць на трон да сваёй смерці ў Анцібе праз тры гады. Ён быў пахаваны ў Італіі. У 1989 прах Ніколы, каралевы Мілены, і двух іх дзяцей быў перапахаваны ў Чарнагорыі.
Ад шлюбу Ніколы I з Міленай Вукаціч нарадзіліся дзеці:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.