Нігер
краіна ў Заходняй Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нігер, Рэспубліка Нігер — унутрыкантынентальная дзяржава ў Заходняй Афрыцы, былая французская калонія, незалежнасць здабыла 3 жніўня 1960. Тэрыторыя — 1,267 млн км², падзеленая на 7 дэпартаментаў: Агадэс, Дыфа, Зіндэр, Марады, Тахуа, Доса, Цілаберы. Сталіца — Ніямей (больш 700 тыс. чал.). Насельніцтва — 13,9 млн чал. (дадзеныя ПРААН за 2005) якія прадстаўляюць больш 20 этнічных груп. Асноўныя народнасці: хауса, джэрма-сангаі, фульбэ, туарэгі, кануры. Амаль 80 % насельніцтва пражывае ў сельскай мясцовасці. Асноўная рэлігія (больш 90 % жыхароў) — іслам. Дзяржаўная мова — французская. Нацыянальнае свята — Дзень абвяшчэнні Рэспублікі (у складзе Французскай супольнасці), адзначаецца 18 снежня (1958). Грашовая адзінка — франк КФА (1 еўра = 656 фр. КФА).
| |||||
Дэвіз: «Братэрства, праца, прагрэс» | |||||
Гімн: «La Nigérienne» | |||||
Дата незалежнасці | 3 жніўня 1960 (ад Францыі) | ||||
Афіцыйныя мовы | французская | ||||
Сталіца | |||||
Найбуйнейшыя гарады | Ніямей, Зіндэр, Марадзі | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
Двоеўладдзе: Грамадзянскі прэзідэнт Кіраўнік хунты | Хасумі Масауду (в. а.) Амар Чыані | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 21-я ў свеце 1 267 000 км² 0,03 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2008) • Шчыльнасць | 13 957 000 чал. 11 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2010) • На душу насельніцтва |
$5,557 млрд. $381 | ||||
ІРЧП (2010) | ▲ 0,261 (нізкі) (170-ы) | ||||
Этнахаронім | нігер, нігерыйка | ||||
Валюта | West African CFA franc[d] | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ne | ||||
Код ISO (Alpha-2) | NE | ||||
Код ISO (Alpha-3) | NER | ||||
Код МАК | NIG | ||||
Тэлефонны код | +227 | ||||
Часавыя паясы | UTC+1 і Africa/Niamey[d][1] |