Нігал Андрэсен
эстонскі піьсменнік і палітык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нігал Андрэсен (эст.: Nigol Andresen; 2 кастрычніка 1899, Авіда, воласць Хальяла — 24 лютага 1985, Тарту) — эстонскі пісьменнік (літаратурны псеўданім Ormi Arp), дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Міністр замежных спраў Эстоніі (21 чэрвеня — 21 ліпеня 1940). Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР (29 лістапада 1946 — 5 сакавіка 1947).
Нігал Андрэсен | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
эст.: Nigol Andresen | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іаганес Барбарус | ||||||
Пераемнік | Эдуард Пяль[d] | ||||||
Нараджэнне |
2 кастрычніка 1899(1899-10-02)[1] |
||||||
Смерць |
24 лютага 1985(1985-02-24) (85 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падчас нямецкай акупацыі Эстоніі — у эвакуацыі ў СССР. У 1944 годзе вярнуўся ў Эстонію, займаў пасады намесніка старшыні Савета міністраў Эстоніі і Прэзідыума Вярхоўнага Савета (1946—1949).
У сакавіку 1950 года на 8-м Пленуме ЦК КП ЭССР нараўне з некалькімі іншымі вядучымі эстонскімі камуністамі (Мікалай Каратам, Эдуард Пяль, Арнольд Веймер) быў абвешчаны «буржуазным нацыяналістам». Арыштаваны 24 сакавіка 1950 года і асуджаны на 25 гадоў, ссылку адбываў у працоўным лагеры ў Сібіры. Быў вызвалены ў 1955 годзе.
Пасля вяртання ў Эстонію адышоў ад палітычнай дзейнасці. Выступаў як перакладчык, рэдактар. Лаўрэат Літаратурнай прэміі Эстонскай ССР імя Юхана Смуула.
Пахаваны на Лясных могілках Таліна.