Нутрыя, балотны бабёр (Myocastor coypus) — млекакормячая жывёла атрада грызуноў. Адзіны прадстаўнік сямейства нутрыевых.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Нутрыя |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надатрад: | Euarchontoglires | Інфраатрад: | Hystricognathi | Надсямейства: | Octodontoidea | Сямейства: | Нутрыевыя (Myocastoridae) |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Myocastor coypus Molina, 1782
|
Арэал |
---|
|
Ахоўны статус |
---|
|
|
Закрыць
Даўжыня да 85 см, хваста да 50 см, маса да 12 кг. Поўсць цёмна-карычневая. Хвост (даўжыня 30-50 см) укрыты валаскамі. Заднія канечнасці з плавальнымі перапонкамі. У самак малочныя залозы (4-5 пар) размешчаны высока па баках тулава.
Пашырана ў Паўднёвай Амерыцы (мясцовая назва каіпу). Акліматызавана ў шэрагу краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Паўводная цеплалюбівая жывёла, у натуральных умовах жыве па берагах вадаёмаў, на балотах (адсюль другая назва), у зарасніках трыснягу ці ў норах. Добра плавае і нырае.
Расліннаедныя, часам спажываюць жывёльныя кармы (малюскі, ракападобныя, рыба і інш.).
Нараджаюць да 14 (звычайна 4—6) дзіцянят, відушчых, з густой поўсцю, здольных плаваць. Звычайна 2 прыплоды за год. Працягласць жыцця ў няволі 8-10 год.
Нутрыі — аб'ект промыслу і гадоўлі. Выведзены нутрыі з розным колерам футра. Мяса ядомае.