From Wikipedia, the free encyclopedia
Нот (стар.-грэч.: Νότος) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі бог паўднёвага (гарачага) вятра, званы «хуткім», прыносіў туманы і дажджы. Сын бога зорнага неба Астрэя і багіні світанку Эас, брат Зефіра, Эўра, і Барэя.
Гесіёд зваў яго «жудасным», за яго высокую тэмпературу. Быў згаданы ў «Іліядзе» і «Адысеі». Ноту прысвечаны адзін з арфічных гімнаў. Нота прысылаў тытан Геліяс.
Нот звычайна малюецца ў выглядзе крылатага бажаства, як правіла, пад праліўным дажджом.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.