From Wikipedia, the free encyclopedia
Но́ве-Ме́ста-на-Мо́раве (чэшск.: Nové Město na Moravě) — горад у раёне Ждзяр-над-Сазаваў края Высачына, Чэхія. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне Ждзярскіх гор на 10 км на ўсход ад горада Ждзяра-над-Сазаваў.
| ||||||||||||||||||||||||||
Горад быў заснаваны каля 1250 года Бочкемам з Обрані, заснавальнікам цыстэрцыянскага манастыра ў Ждзяры-над-Сазаваў. Упершыню згадваецца ў 1293 годзе пад назвай «Новая Civitas» у спісах караля Вацлава II[5]
Горад мае добра захаваўшыся гістарычны цэнтр.
З 1934 года ў ваколіцах горада праводзіцца турнір «Залатая лыжня Чэшска-Мараўскага ўзвышша» (чэшск.: Zlatá lyže Českomoravské vrchovinyZlatá lyže Českomoravské vrchoviny). На паўночны захад ад горада знаходзіцца біятлонны комплекс «Vysočina»[6]. На комплексе неаднаразова праходзілі этапы Кубка Еўропы і Кубка свету па біятлоне, а ў 2013 годзе быў праведзены чэмпіянату свету па біятлоне.
У ваколіцах горада ў 2007 годзе праводзіўся чэмпіянат свету па спартыўным арыентаванні на веласіпедах[7], а раней у 2000 годзе — чэмпіянат свету сярод юніёраў[8]. Выбар месца правядзення чэмпіянатаў свету абумоўлены цікавай мясцовасцю для арыентавання.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.