![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4c/Novaja_Bielica%252C_So%25C5%25BE._%25D0%259D%25D0%25BE%25D0%25B2%25D0%25B0%25D1%258F_%25D0%2591%25D0%25B5%25D0%25BB%25D1%2596%25D1%2586%25D0%25B0%252C_%25D0%25A1%25D0%25BE%25D0%25B6_%25281840%2529.jpg/640px-Novaja_Bielica%252C_So%25C5%25BE._%25D0%259D%25D0%25BE%25D0%25B2%25D0%25B0%25D1%258F_%25D0%2591%25D0%25B5%25D0%25BB%25D1%2596%25D1%2586%25D0%25B0%252C_%25D0%25A1%25D0%25BE%25D0%25B6_%25281840%2529.jpg&w=640&q=50)
Новая Беліца (Гомель)
колішні горад, цяпер у складзе Гомеля / From Wikipedia, the free encyclopedia
Новая Беліца, або проста Беліца — былы горад, далучаны да Гомеля як прадмесце ў 1854 годзе; былое прадмесце ў паўднёва-ўсходняй частцы горада, на левым беразе р. Сож. У наш час тэрыторыя Новай Беліцы ўваходзіць у склад Навабеліцкага раёна горада.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Новая Беліца.
![Беліцкі краявід з паўднёвага захаду. Малюнак з карты Беларуска-Магілёўскай губерні, першая палова ХІХ ст.](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4c/Novaja_Bielica%2C_So%C5%BE._%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D1%8F_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0%2C_%D0%A1%D0%BE%D0%B6_%281840%29.jpg/640px-Novaja_Bielica%2C_So%C5%BE._%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D1%8F_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0%2C_%D0%A1%D0%BE%D0%B6_%281840%29.jpg)
Тэрыторыя былога прадмесця ўмоўна абмежавана на поўначы 1-я вул. Луначарскага і зав. Бабушкіна, на ўсходзе вуліцамі Паркавай, Кааператыўнай, Войкава, на поўдні 1-м Севастопальскім завулкам і вул. Кавалерыйскай, на захадзе левым берагам ракі і возерам Шапар (Шатыр).