Новазара́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Новая Зара.
Новазаранскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чашніцкі раён |
Уключае | 29 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Новая Зара |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 798 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кашчынскі сельсавет у складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кашчына. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Халопеніцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Лепельскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. 7 ліпеня 1961 года ў склад сельсавета з Красналуцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Амосаўка і Забор’е)[1]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе Чашніцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 23 населеныя пункты[2]. 22 красавіка 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новая Зара, сельсавет перайменаваны ў Новазаранскі[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пачаевіцкага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Андрыянава, Баліна, Гілі, Кушняроўка, Маскоўская Гара, Плаўнік, Сарочына і Тураўшчына)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1332 чалавекі[5], з іх 94,8 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 798 чалавек[7].
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.