парагвайскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Не́стар Эсек’е́ль Артыго́са (ісп.: Néstor Ezequiel Ortigoza; нар. 7 кастрычніка 1984, Сан-Антоніа-дэ-Падуа, Аргенціна) — парагвайскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Парагвая (2009—2016).
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Нестар Эсек’ель Артыгоса | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
7 кастрычніка 1984[1][1][…] (39 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Парагвай Аргенціна |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пачаў кар’еру ў 2004 годзе ў клубе «Аргенцінас Хуніярс». У 2005 годзе на невялікі час на правах арэнды далучыўся да «Нуэва Чыкага». У 2007 годзе стаў важным іграком клуба «Аргенцінас Хуніярс». У 2009 годзе стаў ключавым футбалістам каманды, пасля прызначэння Клаўдзіа Боргі на пасаду галоўнага трэнера клуба. Разам з клубам Нестар у 2010 годзе стаў чэмпіёнам Аргенціны сезону Клаусуры. У чэмпіёнскім сезоне Артыгоса згуляў 17 матчаў з 19 і забіў 3 мячы, з’яўляючыся пры гэтым капітанам.
У 2011 годзе за 2,2 млн долараў ігрок перайшоў у склад «Сан-Ларэнса», падпісаўшы трохгадовы кантракт. У ліпені 2012 года падпісаў аднагадовы кантракт арэнды з эмірацкім клубам «Эмірэйтс», пасля чаго вярнуўся ў аргенцінскі клуб, з якім атрымаў перамогу ў Кубку Лібертадорэс у 2014 годзе.
У ліпені 2017 года стаў іграком парагвайскага клуба «Алімпія». У студзені 2018 года вярнуўся ў Аргенціну, далучыўшыся да «Расарыа Сентраль». У пачатку 2020 года перабраўся ў «Эстудыянтэс» з Рыа-Куарта, а летам 2021 года зноў апыныўся ў «Сан-Ларэнса», дзе і завяршыў кар’еру ў кастрычніку 2022 года.
Праз свайго бацьку футбаліст атрымаў права выступаў за нацыянальную зборную Парагвая, у якую яго запрасіў Херарда Марціна.
«Аргенцінас Хуніярс»:
«Сан-Ларэнса»:
«Расарыа Сентраль»:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.