Невельск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Не́вельск (руск.: Невельск, да 1946 — Хонта[3]) — горад (з 1946) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Невельскага раёна Сахалінскай вобласці. Насельніцтва 17,8 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1789 годзе.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Невельск
| ||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Горад размешчаны на паўднёвым беразе Сахаліна, за 127 км ад Южна-Сахалінска. Порт у Татарскім праліве. Айнскае паселішча Хонта на месцы горада існавала яшчэ ў XVII стагоддзі. У 1789 годзе тут з’явіліся рускія землепраходцы. З 1905 па 1945 Хонта знаходзіўся ў складзе Японіі. У 1945 годзе Сахалін, а разам з ім і Хонта ўвайшоў у склад Расіі, а 5 чэрвеня 1946 быў перайменаваны ў Невельск, у гонар адмірала Генадзя Невяльскога.