![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d8/Pirin_national_park.jpg/640px-Pirin_national_park.jpg&w=640&q=50)
Нацыянальны парк Пірын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны парк Пірын (балг.: Национален Парк Пирин) — аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Балгарыі. Парк быў створаны ў 1976 г. Ён размешчаны на паўднёвым захадзе Балгарыі ў паўночнай частцы горнага масіва Пірын. Плошча запаведніка — каля 27 тыс. га. На яго тэрыторыі налічваецца каля 60 вяршынь, вышыня якіх перавышае 2500 м над узроўнем мора.
Пірын | |
---|---|
балг.: Пирин | |
![]() | |
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Балгарыя |
Плошча |
|
Дата заснавання | 1962 |
Сайт | pirin.bg (балг.) |
![]() |
|
Pirin National Park (Нацыянальны парк Пірын) |
|
Спасылка | № 225 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en) |
Тып | Прыродны |
Крытэрыі | x |
Рэгіён | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Уключэнне | 1983 (7-я сесія) |
Гэтая горная мясцовасць мае тыповую для Балкан карставую структуру. Скалы, азёры, вадаспады, пячоры і сасновыя лясы надаюць пейзажу выключную маляўнічасць. На тэрыторыі парка знаходзяцца каля 180 ледавіковых азёраў. Самае вялікае возера Пірына — Папавота (12,4 га).
На тэрыторыі нацыянальнага парка растуць каля 100 відаў рэдкіх раслін, у тым ліку баснійскія і румелійскія сосны. Феномен Пірына — сасна Байкушава, узрост якой каля 1300 гадоў. Вышыня дрэва — 26 м, дыяметр ствала — прыблізна 3 м. Жывёльны свет рэгіёна ўнікальны і разнастайны. У парку жывуць каля 80 відаў жывёл, 30 з іх з’яўляюцца эндэмікамі.