![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/52/%25D0%2597%25D0%25B0%25D0%25BC%25D0%25B0%25D0%25BA-%25D0%25BF%25D0%25B0%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2586_%25D1%2583_%25D0%259D%25D1%258F%25D1%2581%25D1%258C%25D0%25B2%25D1%2596%25D0%25B6%25D1%258B_%25D0%25B7%25D0%25BD%25D1%2583%25D1%2582%25D1%2580%25D1%258B.jpg/640px-%25D0%2597%25D0%25B0%25D0%25BC%25D0%25B0%25D0%25BA-%25D0%25BF%25D0%25B0%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2586_%25D1%2583_%25D0%259D%25D1%258F%25D1%2581%25D1%258C%25D0%25B2%25D1%2596%25D0%25B6%25D1%258B_%25D0%25B7%25D0%25BD%25D1%2583%25D1%2582%25D1%2580%25D1%258B.jpg&w=640&q=50)
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» — дзяржаўная музейная ўстанова. Выконвае рознабаковую дзейнасць: фарміраванне і захаванне калекцый, навукова-даследчая і культурна-асветніцкая работа, арганізацыя пастаяннай экспазіцыі і ўладкаванне выставак.
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» | |
---|---|
![]() | |
Профіль | музей-запаведнік |
Заснаваны | 1993 |
Падпарадкаванасць | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
Месцазнаходжанне | г. Нясвіж, вул. Гейсіка, 1, 222603 |
Памеры фонду | 5651 |
Дырэктар | Сяргей Міхайлавіч Клімаў |
niasvizh.by |
Нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік утвораны 2 ліпеня 1993 г., статус музея-запаведніка быў атрыманы 22 мая 1997 г.
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў музея-запаведніка выйшаў 14 жніўня на акцыю пратэсту супраць гвалту і за новыя выбары[1]. 17 жніўня на даху замка быў устаноўлены нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг[2]. Дырэктар музея-запаведніка Сяргей Клімаў заявіў, што «шчаслівы ад таго, што дажыў да гэтага часу»[3].