![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2a/NKR_Parliament%252C_Stepanakert.jpg/640px-NKR_Parliament%252C_Stepanakert.jpg&w=640&q=50)
Нацыянальны Сход Нагорна-Карабахскай Рэспублікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нацыянальны сход.
Нацыянальны Сход — вышэйшы орган заканадаўчай улады НКР.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2a/NKR_Parliament%2C_Stepanakert.jpg/640px-NKR_Parliament%2C_Stepanakert.jpg)
Абіраўся тэрмінам на пяць гадоў. У 2010 годзе адбыліся выбары Нацыянальнага Сходу пятага склікання.
Складаецца з 33 дэпутатаў, 17 дэпутатаў выбіраюць на мажарытарнай аснове, 16 — па партыйных спісах[1] (для праходжання ў парламент прадугледжаны шасціпрацэнтны бар’ер[2]). Органы НС — Старшыня, яго намеснік, дэпутаты і пастаянныя камісіі. З ліку дэпутатаў ствараюцца фракцыі, дэпутацкія групы.
Пасля азербайджанскага наступу ў верасні 2023 года Нагорна-Карабахская Рэспубліка з усімі сваімі інстытутамі перастала існаваць.[3]
У пачатку сакавіка 2024 года ўлады Азербайджана знеслі будынак Нацыянальнага сходу Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.[4][5]