былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
На́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Нача.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Крупскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі, з 18 чэрвеня 1927 года — у складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крупскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 31 сакавіка 1977 года ў склад Жаберыцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Брышча, Вялікае Восава, Дакудава, Нявераўшчына і Шыялоўка)[1]. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Ігрушкаўскага (4 населеныя пункты: вёскі Вострава, Дубешня, Кладзі і пасёлак Лянок) і Хацюхоўскага (7 населеных пунктаў: аграгарадок Нача, вёскі Барок, Заполле, Колас, Малое Восава, Плавучае Галае і Прыяміна) сельсаветаў[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1237 чалавек[3], з іх 91,9 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 2,1 % — украінцы[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.