From Wikipedia, the free encyclopedia
Нафталін — араматычны вуглевадарод, С10Н8. Цвёрдае крышталічнае лятучае рэчыва з характэрным пахам, у вадзе не раствараецца, добра раствараецца ў бензоле, эфіры.
Нафталін | |
Агульныя | |
---|---|
Сістэматычнае найменне | Нафталін |
Хім. формула | C10Н8 |
Фізічныя ўласцівасці | |
Малярная маса | 128,17052 г/моль |
Шчыльнасць | 1,14 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | 80,26 °C |
Тэмпература кіпення | 218 °C |
Тэмпература ўспышкі | 79—87 °C |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 202-049-5 |
SMILES | |
Рэг. нумар EC | 202-049-5 |
RTECS | QJ0525000 |
ChemSpider |
Нафталін па хімічных уласцівасцях падобны да бензола: лёгка нітрыруецца, сульфіруецца, ўзаемадзейнічае з галагенамі. Адрозніваецца ад бензолу тым, што яшчэ лягчэй уступае ў рэакцыі. Акісляецца кіслародам паветра ў прысутнасці V2O5 з утварэннем фталевага ангідрыду.
Шчыльнасць 1,14 г/см ³, тэмпература плаўлення 80,26 °C, тэмпература кіпення 218 °C, растваральнасць у вадзе прыкладна 30 мг/л, тэмпература ўспышкі 79—87 °C, тэмпература самазагарання 525 °C, малярная маса 128,17052 г/моль.
Нафталін атрымліваюць з каменнавугальнай смалы і піролізам нафтапрадуктаў.
Важная сыравіна хімічнай прамысловасці: прымяняецца для сінтэзу фталевага ангідрыду, тэтраліна, дэкаліна, разнастайных вытворных нафталіну.
Вытворныя нафталіну ўжываюць для атрымання фарбавальнікаў і выбуховых рэчываў, у медыцыне, у якасці інсектыцыда.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.