![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/66/Child_with_Smallpox_Bangladesh.jpg/640px-Child_with_Smallpox_Bangladesh.jpg&w=640&q=50)
Натуральная воспа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Натуральная воспа (лац. variola, variola vera) або, як яе яшчэ называлі раней, чорная воспа — высокакантагіёзная (заразная) вірусная інфекцыя, ад якой пакутуюць толькі людзі. Яе выклікаюць два віды вірусаў: variola major (смяротнасць 20-40 %, па некаторых дадзеных — да 90 %) і variola minor (смяротнасць 1-3 %). Людзі, што выжываюць пасля воспы, могуць часткова або цалкам губляць зрок, і практычна заўсёды на скуры застаюцца шматлікія рубцы ў месцах былых язваў.
Натуральная воспа | |
---|---|
![]() Дзяўчынка з Бангладэш, хворая на натуральную воспу (1973 год). Пра поўнае знішчэнне воспы ў Бангладэш было абвешчана ў снежні 1977 года, калі Сусветная арганізацыя аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла гэты факт. | |
МКХ-10 | B03. 03. |
МКБ-10-КМ | B03 |
МКХ-9 | 050050 |
МКБ-9-КМ | 050.9[1] і 050[1] |
DiseasesDB | 12219 |
MedlinePlus | 001356 |
eMedicine | emerg/885 |
MeSH | D012899 |
![]() |
У 1979 годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя афіцыйна паведаміла, што воспа чалавека была цалкам ліквідаваная з дапамогай вакцынацыі[2], нягледзячы на гэта, усё яшчэ існуе магчымасць унутрылабараторнага заражэння пры правядзенні навуковых даследаванняў з наступным распаўсюджваннем хваробы.