Язва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Язва (лац. ulcus,-eris, n.) — глыбокі запаленчы дэфект эпітэлія скуры або слізістай абалонкі і (у адрозненне ад эрозіі) падлягаючых тканак, як правіла, хранічнага характару, які ўзнікае з прычыны інфекцыі, механічнага, хімічнага або прамянёвага пашкоджання, а таксама у выніку парушэння кровазабеспячэння і/або інервацыі. Для язвы, у адрозненне ад раны характэрная страта тканкі («мінус-тканка»). Язва гоіцца з утварэннем рубцоў.