From Wikipedia, the free encyclopedia
Народная і ўніверсітэцкая бібліятэка Рэспублікі Сербскай (сербск.: Народна и универзитетска библиотека Републике Српске) — нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Сербскай, якая знаходзіцца ў горадзе Баня-Лука на вул. Яўрэйская, д. 30. Уваходзіць у структуру Універсітэта Баня-Лукі. Штаб-кватэра Асацыяцыі бібліятэкараў Рэспублікі Сербскай.
Народная і ўніверсітэцкая бібліятэка Рэспублікі Сербскай | |
---|---|
сербск.: Народна и универзитетска библиотека Републике Српске | |
| |
Тып | нацыянальная навуковая публічная бібліятэка |
Краіна | Боснія і Герцагавіна |
Адрас | Баня-Лука, вул. Яўрэйская, д.30 |
Заснавана | 26 красавіка 1936 года |
Іншая інфармацыя | |
Дырэктар | Наталля Мілакавіч |
Вэб-сайт | nub.rs |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Патрэба стварэння ў Баня-Луцы бібліятэкі наспела ўжо даўно, бо аж да 1935 года ў горадзе не было ніводнай падобнай установы. Дырэктыва пра падставу бібліятэкі была аддадзена адміністрацыяй Врбаскай банавіны і мясцовым муніцыпалітэтам. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 26 красавіка 1936 года пад назвай Нацыянальная бібліятэка караля Пятра I Вялікага Вызвольніка, у гонар Пятра I Карагеоргіевіча. Пасля назва некалькі разоў змянялася, так, у перыяд 1980—1999 гадоў бібліятэка насіла імя вядомага сербскага пісьменніка і драматурга Петара Кочыча. 7 снежня 1999 года рашэннем Урада Рэспублікі Сербскай атрымала сваю цяперашнюю назву — Народная і ўніверсітэцкая бібліятэка Рэспублікі Сербскай.
У красавіку 2012 года было падпісана пагадненне пра супрацу з Нацыянальнай бібліятэкай Сербіі. Паводле ўмоў дамовы ўстановы абавязваюцца забяспечваць захаванасць унікальнай сербскай культурнай і духоўнай спадчыны. Пратакол агадвае памен публікацыямі, супольны ўдзел у праектах міжнароднага і нацыянальнага значэння[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.