Нарвенскае вадасховішча
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
На́рвенскае вадасхо́вішча (руск.: Нарвское водохранилище, эст.: Narva veehoidla) — вадасховішча азёрнага тыпу на рацэ Нарве і яе прытоку Плюсе. Размешчана на граніцы Расіі (Ленінградская вобласць) і Эстоніі (павет Іда-Вірумаа).
Нарвенскае вадасховішча | |
---|---|
59°20′ пн. ш. 28°10′ у. д.HGЯO | |
Краіны | |
Рэгіёны | Ленінградская вобласць, Іда-Вірумаа |
Вышыня над узроўнем мора | 24—25[1] м |
Плошча | 191,4 км² |
Аб'ём | 0,365 км³ |
Найбольшая глыбіня | 15 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,8 м |
Упадаюць | Нарва, Плюса |
Выцякаюць | Нарва |
Год напаўнення | 1956 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утворана плацінай (даўжыня 206 м), якая перакрывае рэчышча Нарва (максімальны статычны напор 25 м), і воданапорнымі збудаваннямі Нарвенскага гідравузла (земляныя дамбы агульнай даўжынёй 1 647 м, аб’ёмам 575,5 тыс. м³ грунту), размешчанага ў паўднёвай частцы Івангарада (Ленінградская вобласць). Будаўніцтва і запаўненне вадасховішча ажыццёўлены ў 1950—1955 гг.
Гідравузел уключае будынак Нарвенскай ГЭС магутнасцю 125 МВт, спраектаванай інстытутам Ленгідрапраект.
Левабярэжная (заходняя) частка плаціны і вадасховішчы знаходзяцца на тэрыторыі Эстоніі.
Плошча вадасховішча — 191,4 км², з якіх больш за 150 км² належаць Расіі і каля 40 км² — Эстоніі. Аб’ём — 0,365 км³ (365 млн м³), у тым ліку карысная ёмістасць — 91 млн м³. Пры стварэнні вадасховішча было затоплена 4030 га сельгасугоддзяў, перанесена 742 пабудовы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.