Нарачанская аперацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нарачанская аперацыя — спроба наступлення расійскага войска Заходняга і Паўночнага франтоў 5 сакавіка — 17 сакавіка 1916 г. (18 сакавіка — 30 сакавіка па старым стылі) у ваколіцах Дзвінска і возера Нарач пад час Першай Сусветнай вайны.
Першая сусветная вайна | |||
---|---|---|---|
Дата | 5(18) — 17(30) сакавіка 1916 года | ||
Месца | Паўночны захад Расіі | ||
Вынік | Нявызначаны | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Наступ распачаўся на просьбу саюзнікаў, у сувязі з іх цяжкім становішчам пад Вердэнам (Бітва пад Вердэнам). Мэта аперацыі — разгром 8-й і 10-й нямецкіх армій.
Аперацыя пачалася наступленнем 5-й арміі Паўночнага фронту з раёна паўночней Дзвінска і 2-й арміі Заходняга фронту з поўначы і поўдня возера Нарач на Свянцяны і Вількамір. Дапаможныя ўдары наносілі 12-я расійская армія Паўночнага фронту на Баўск, Шэнберг, 1-я армія Заходняга фронту на Відзы, Дукшты, і 10-я армія Заходняга фронту на Вільню. Пры поспеху была магчымасць адкінуць кайзераўскія войскі за межы Расійскай Імперыі.
З-за слабай артпадрыхтоўкі, расійскія войскі здолелі прасунуцца на 2-3 км толькі на відзенскамі і нарачанскіх накірунках. Найлепш пашчасціла 2-й арміі — яна ўклінілася ў 10-ю нямецкую армію на поўнач Нарачы на 2-9 км. Большага развіцця наступ не меў, не гледзячы на працяглыя атакі расійскіх войскаў. Дадатковым чыннікам стала і вясенняя бездараж, што не дазволіла своечасова падвозіць рэзервы і боезапас.
Беспаспяховая Нарачанская аперацыя аднак дазволіла на 2 тыдні спыніць наступ немцаў на Вердэн. Нямецкія часткі так патрэбныя на Заходнім фронце таксама не былі пераведзены супраць англійска-французскіх армій.