![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ee/Sveta-Nedelya-after.jpg/640px-Sveta-Nedelya-after.jpg&w=640&q=50)
Напад у саборы Святой Нядзелі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Напад у саборы Святой Нядзелі (балг.: Атентат в църквата «Света Неделя») — тэрарыстычная атака на праваслаўны Сабор Святой Нядзелі ў Сафіі (Балгарыя), якая адбылася 16 красавіка 1925. Храм быў узарваны групоўкай з ваеннага крыла Балгарскай камуністычнай партыі (БКП) з мэтай знішчыць ваенна-палітычную эліту цара Барыса III.
Хуткія факты Напад у саборы Святой Нядзелі, Месца нападу ...
Напад у саборы Святой Нядзелі | |
---|---|
![]() Царква Святой Нядзелі пасля атакі. Паштовая картка | |
Месца нападу |
Сабор Святой Нядзелі (Сафія) |
Мэта нападу | Ліквідацыя дзяржаўных і ваенных дзеячаў Балгарыі |
Дата |
16 красавіка 1925 15:20 |
Спосаб нападу | Падрыў будынку |
Зброя | Бомба |
Загінулыя | 213 |
Параненыя | каля 500 |
Колькасць тэрарыстаў | 6 |
Арганізатары | ВА БКП |
Закрыць
Пры выбуху на месцы загінулі 150 чалавек, яшчэ каля 500 былі паранены[1]. Сярод загінулых былі мэр Сафіі, 11 генералаў, 25 вышэйшых афіцэраў, шэф паліцыі. Прэм’ер-міністр і прадстаўнікі ўраду ацалелі, а цар Барыс III на цырымоніі не прысутнічаў.
Пасля тэракту ў краіне было ўведзенае ваеннае становішча і разгарнуліся шырокія рэпрэсіі.