![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c3/Coat-elements-expanded.svg/langbe-640px-Coat-elements-expanded.svg.png&w=640&q=50)
Намёт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Намёт[1][2], або намітка[3] — элемент герба.
Уяўляе сабой выяву хусткі, якой у эпоху Сярэднявечча рыцары прыкрывалі прылбіцу падчас крыжовых паходаў, каб засцерагчы ад спякотнага сонца[3], або каб схавацца ад дажджу і вільгаці[2]. У бітвах і на турнірах рассякалася на шматкі[2].
У гербе намёт мае дэкаратыўныя функцыі[3]. Шматкі ў выглядзе лісця, афарбаваныя ў колеры шчыта, спадаюць па абодва бакі намёта. Калі тканіна парэзана і ляціць па ветры, яна па-французску называецца «volets», калі нагадвае капюшон — «capeline», плашч — «mantelet», калі шматкі выглядаюць як стужкі — «hachemets». Паводле прынятага ў геральдыцы правіла, намёт мае каляровы верх, а падбой — металічны[2].