Надвор’е
From Wikipedia, the free encyclopedia
Надво́р’е — стан атмасферы ў той ці іншай мясцовасці ў пэўны момант або за абмежаваны прамежак часу (суткі, месяц, год)[1].
Даследаваннем надвор’я займаецца метэаралогія, прагнозам надвор’я — сіноптыка. Метэаралагічныя звесткі збіраюцца метэаралагічнымі станцыямі. Шматгадовы рэжым надвор’я называюць кліматам. Прыродныя з’явы працякаюць у трапасферы (ніжняй частцы атмасферы) і ў гідрасферы.