Нагасакі
Горад Японія, сталіца прэфектуры Нагасакі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нагаса́кі (яп.: 長崎市 Нагасакі-сіⓘ, літар. «доўгі мыс») — партовы цэнтральны горад у Японіі, размешчаны на захадзе вострава Кюсю, ля заліва Нагасакі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам прэфектуры Нагасакі. Плошча горада складае 406,46 км², насельніцтва — 439 тыс. чалавек (2012).
Хуткія факты Краіна, Прэфектура ...
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нагасакі.
У горадзе размешчаны ваенна-марскі арсенал, універсітэт, гандлёва-прамысловы і Мастацкі музеі. Славутасці — царква Оура, сінтаісцкая святыня Сува (XVI стагоддзе), будысцкія храмавыя ансамблі Сафукудзі, Кафукудзі, мост Меганэбасі (усе — XVIII стагоддзе).