былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Навасё́лкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Навасёлкі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Навасёлкаўскі (Навасельскі) сельсавет у складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лошніцкага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 924 чалавекі[2], з іх 93,7 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы, 0,5 % — армяне[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: аграгарадок Навасёлкі, вёскі Вышні Стан, Зарослае, Лабачыха, Млёхава, Раннае і Ратуцічы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.