адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Навадво́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года — вёска) Новы Двор.
Навадворскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пінскі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Новы Двор |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 841 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Чухаўскі сельсавет у складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Чухава. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 8 сакавіка 1960 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новы Двор, а сельсавет перайменаваны ў Навадворскі, у склад сельсавета перададзены вёскі: з Лышчаўскага сельсавета — Сташаны, з Загародскага сельсавета — Вяз[1]. Пасля скасавання Лагішынскага раёна 25 снежня 1962 года ўвайшоў у склад Пінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў[2]. 26 жніўня 2014 года ў склад Загародскага сельсавета перададзена вёска Вяз[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 2739 чалавек[4], з іх 98,0 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (4 населеныя пункты) — 1841 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.