From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаіл Сцяпанавіч Жа́каў[1][2] (руск.: Михаил Степанович Жаков; 13 кастрычніка 1928 — 19 лістапада 2002) — вучоны ў галіне ветэрынарнай медыцыны, доктар ветэрынарных навук (1968), прафесар (1969), Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1974).
Міхаіл Сцяпанавіч Жакаў | |
---|---|
руск.: Михаил Степанович Жаков | |
Дата нараджэння | 13 кастрычніка 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 2002 (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | РСФСР, СССР, Беларусь |
Род дзейнасці | ветэрынар |
Навуковая сфера | ветэрынарыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў вёсцы Стары Кувак Шугураўскага раёна Татарскай АССР (цяпер у Ленінагорскім раёне Рэспублікі Татарстан). У 1951 годзе скончыў Казанскі ветэрынарны інстытут імя М. Э. Баўмана, у 1954 годзе аспірантуру пры ім і абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Патогистология симпатических ганглиев при экспериментальном перитоните без применения и с применением новокаиновой блокады чревных нервов»[3]. З 1954 года працаваў у Віцебскім ветэрынарным інсытуце (сучасная Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны). Спачатку займаў пасаду асістэнта кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі, у 1961—1968 гг. — дацэнт, з 1971 года загадчык кафедрай. Абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Материалы по патоморфологии, гистохимии, патогенезу и диагностике чумы и рожи свиней»[3]. У 1968—1995 гг. на пасадзе рэктара.
Памёр М. С. Жакаў 16 лістапада 2002 г.[3]
М. С. Жакаву належаць навуковы працы па патолагаанатамічнай дыягностыцы хвароб, імунамарфалогіі і імунапаталогіі пры інфекцыйных, інвазійных і асацыятыўных хваробах, па вакцынацыі і імунастымуляцыі сельскагаспадарчых жывёл.
Сярод апублікаванага:
Адзін з аўтараў патэнта «Способ диагностики лептоспироза свиней»[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.