From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаіл Рыгоравіч Хамутоў (4 ліпеня 1795 — 7 ліпеня 1864) — рускі генерал, наказной атаман Данскога казачага войска.
Міхаіл Рыгоравіч Хамутоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1795 |
Месца нараджэння | сяло Ніжні Белавомут |
Дата смерці | 7 ліпеня 1864 (69 гадоў) |
Месца смерці | Санкт-Пецярбург |
Бацька | Grigoriy Apollonovich Khomutov[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расія |
Род войскаў | кавалерыя, казачыя войскі |
Гады службы | 1844—1864 |
Званне | генерал |
Камандаваў | Санкт-Пецярбургскі ўланскі полк, 1-я брыг. 4-ы ўланскай дыв., 2-я брыг. 1-ы гвард. кав. дыв., Данское казачае войска |
Бітвы/войны | Айчынная вайна 1812 года, Замежныя паходы 1813 і 1814 гг., Руска-турэцкая вайна 1828—1829 |
Узнагароды і званні | Залатая зброя «За адвагу» (1812), Ордэн Святой Ганны 4-й ст. (1813), Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ст. (1813), Ордэн Святога Уладзіміра 3-й ст. (1829), Ордэн Святой Ганны 2-й ст. (1829), Ордэн Святога Георгія 4-й ст. (1835), Ордэн Святога Станіслава 1-й ст. (1833), Ордэн Святой Ганны 1-й ст. (1835), Ордэн Святога Уладзіміра 2-й ст. (1845), Ордэн Белага Арла (1848), Ордэн Святога Аляксандра Неўскага (1850), Ордэн Святога Уладзіміра 1-й ст. (1859), Ордэн Святога Андрэя Першазванага (1862). |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выхоўваўся ў Пажаскім корпусе і 27 жніўня 1812 г. выпушчаны карнетам у Лейб-гвардыі Гусарскі полк, у якім удзельнічаў у шматлікіх важных бітвах Айчыннай вайны 1812 года — пры Малаяраслаўцы, Вязьме, Дарогабужы, Красным (19 снежня 1812 узнагароджаны за адзнаку залатой шабляй з надпісам «За адвагу».
Удзельнічаў таксама ў Замежных паходах. У 1826 прызначаны камандзірам Санкт-Пецярбургскага ўланскага палка, з якім удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1828—1829; ўдзельнічаў у аблозе і ўзяцці Сілістрыі, блакадзе Шумлы, бітвах пры Кулеўчы і Сліўна, заняцці Адрыанопаля.
З 1829 па 1838 г. Хамутоў паслядоўна быў пры начальніку 5-й уланскай дывізіі, камандзірам 1-й брыгады 4-й уланскай дывізіі, 6-й уланскай дывізіі і, нарэшце, камандзірам адначасова Лейб-гвардыі Гусарскага Яго Вялікасці палка (з 23 верасня 1833 г.) і 2-й брыгады 1-й гвардзейскай лёгкай кавалерыйскай дывізіі (з 27 кастрычніка).
У 1839 г. ён быў прызначаны начальнікам штаба войска Данскога, 6 снежня 1840 узведзены ў генерал-лейтэнанты. У 1848 быў прызначаны выконваючым абавязкі наказного атамана войска Данскога, а праз некалькі месяцаў зацверджаны ў гэтай пасадзе, прычым апынуўся першым атаманам не данскога паходжання. На гэтай пасадзе быў да 1862 года, калі быў прызначаны членам Дзяржаўнага савета.
Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі. Пахаваны ў Фёдараўскай царкве Аляксандра-Неўскай лаўры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.