From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаіл Мар’янавіч Гружэўскі (13 студзеня 1955, в. Каменка Ашмянскага раёна — 22 верасня 2018) — беларускі педагог, Заслужаны настаўнік Беларусь.
Міхаіл Мар’янавіч Гружэўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | настаўнік |
Дата нараджэння | 13 студзеня 1955 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 2018 (63 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Скончыў Каменскую васьмігадовую школу (1970), Ашмянскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1973), гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1981). Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Шлях Леніна» Іўеўскага раёна дыспетчарам (1973), служыў у пагранічных войсках (1973—1975). Працаваў выкладчыкам пачатковай ваеннай падрыхтоўкі (1975—1984), намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце (1984—1986) у СШ № 2 г. Ашмяны. У 1986—1987 гадах інспектар раённага аддзела адукацыі. З 1987 года па 2018 год дырэктар СШ № 1 г. Ашмяны.
Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 25, 26, 27 скліканняў.
Ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Беларусі» прысвоена ў 2002 годзе. У 2011 годзе ўзнагароджаны ордэнам Ф. Скарыны, у 2014 годзе Граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2016 годзе ўдастоены звання «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.