![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/20/POL_COA_Pelikan.svg/langbe-640px-POL_COA_Pelikan.svg.png&w=640&q=50)
Міхаіл Богуш-Багавіцінавіч
(пам. 1530) падскарбі земскі літоўскі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаіл Богуш-Багавіцінавіч, Міхайла Богуш-Багавіціновіч, Міхаіл Богуш (? — лістапад-снежань 1530) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Дзяк гаспадарскі (1499—1503), вялікі пісар літоўскі (1504—1530). Адначасова гараднічы троцкі (1506—1507), маршалак гаспадарскі (1510—1530), падскарбі земскі літоўскі (часова ў 1509, 1520—1530). Тым жа часам намеснік пералайскі (1500—1505), жыжморскі (1508—1509), даўгоўскі (1508—1518), камянецкі (1518—1530), дзяржаўца слонімскі (1522—1530).[1]
Хуткія факты Богуш Міхал Багавіцінавіч, Вялікі падскарбі літоўскі ...
Богуш Міхал Багавіцінавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Пелікан» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Абрам Езафовіч | ||||||
Пераемнік | Іван Гарнастай | ||||||
Смерць | 1530(1530) | ||||||
Род | Багавіцінавічы | ||||||
Бацька | Богуш Багавіцінавіч | ||||||
Жонка | Фядора Сангушка | ||||||
Дзеці | Ганна, Фядора, Ульяна | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе |
Закрыць