Міхаэль Шумахер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаэль Шумахер (ням.: Michael Schumacher; 3 студзеня 1969, Гюрт-Гермольгайм, Паўночны Рэйн-Вестфалія, ФРГ) — гоншчык Формулы-1, сяміразовы чэмпіён свету, уладальнік шматлікіх рэкордаў Формулы-1, самы паспяховы пілот за ўсю гісторыю аўтаспорту.
Міхаэль Шумахер | |
---|---|
Грамадзянства | |
Дата нараджэння | 3 студзеня 1969(1969-01-03)[1][2][…] (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У прэсе яго часта называюць «Сонечным хлопчыкам», «Чырвоным баронам» або «Шумі». У Першую сусветную вайну «Чырвоным баронам» клікалі лепшага аса вайны — барона Манфрэда фон Рыхтгофена, які лётаў на аэраплане чырвонага колеру. Шумахер жа атрымаў мянушку «Чырвоны барон» з-за аддаленага вонкавага падабенства, чырвонага колеру баліда Ferrari, чырвонай спартыўнай формы і сваёй непераможнасці.
Былы спартсмен трапіў у кому ў канцы снежня 2013 пасля няшчаснага выпадку на гарналыжным курорце ў французскіх Альпах. Міхаэль Шумахер катаўся на лыжах і зваліўся, а затым стукнуўся галавой аб камень. Знаходзіўся без прытомнасці і перанёс некалькі аперацый.
У канцы чэрвеня 2014 года было абвешчана, што Шумахер праз шэсць з паловай месяцаў выйшаў з комы і пераведзены ў рэабілітацыйную клініку ў Лазане са шпіталя ў Грэноблі. З верасня гэтага ж года ён праходзіць аднаўленне на сваёй швейцарскай віле, размешчанай на беразе Жэнеўскага возера.