падскарбі вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхал Бжастоўскі (1722 — 21 мая 1784, в. Старыя Араны ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падскарбі вялікі літоўскі (1764—1784).
Міхал Бжастоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Удальрык Крыштаф Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Антоні Тызенгаўз | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Ежы Флемінг | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Панятоўскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Пётр Юдзіцкі | ||||||
Пераемнік | Удальрык Крыштаф Радзівіл | ||||||
Нараджэнне | 1722[1][2][…] ці 30 лістапада 1721 | ||||||
Смерць |
21 мая 1784[3] |
||||||
Род | Бжастоўскія | ||||||
Бацька | Канстанцін Бенедыкт Бжастоўскі | ||||||
Маці | Тэрэза з Войнаў-Ясянецкіх[d] | ||||||
Жонка | Казіміра з Агінскіх[d] | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне | генерал-лейтэнант пяхоты | ||||||
Узнагароды |
З роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Канстанціна Бенедыкта Бжастоўскага, старэйшы брат кашталяна полацкага Адама Бжастоўскага.
У юнацтве правёў шмат часу ў Германіі, Францыі і Італіі, дзе служыў у Каралеўскім нямецкім палку . Пасля вяртання атрымаў чыны палкоўніка i камергера (1749).
У 1746—1764 гадах шмат разоў выбіраўся паслом на соймы. Харунжы пяцігорскі, гусарскі, генерал-лейтэнант пяхоты (1753), пісар літоўскі ў 1758—1762 гадах, вялікі канюшы літоўскі ў 1762—1764 гадах, падскарбі вялікі літоўскі з 1764 года; староста аранскі з 1751 года, ашмянскі ў 1765—1770 гадах, пунскі з 1766 года[4].
У снежні 1764 года выкупіў у Яна Ежы Флемінга пасаду падскарбія вялікалітоўскага за 400 000 злотых.
З’яўляючыся прыхільнікам «Фаміліі», 16 красавіка 1764 года ўзначаліў генеральную канфедэрацыю Вялікага Княства Літоўскага. У тым жа ж годзе быў абраны паслом на канвакацыйны сойм ад Ашмянскага павета. Падтрымаў элекцыю Станіслава Аўгуста Панятоўскага на трон Рэчы Паспалітай.
Прыймаў удзел у здушэнні Барскай канфедэрацыі, нацкоўваючы рускіх нават на сваіх сваякоў.
На сойме 1773—1775 гадоў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ўвёў Міхала Бжастоўскага ў склад Пастаяннай Рады. У 1776 годзе стаў членам канфедэрацыі Анджэя Макраноўскага.
Вёў марнатраўны і бесшабашны лад жыцця. З мэтай пабудовы палаца ў Сітцах трымаў у заставе радзівілаўскія ўладанні Порплішча і Глыбокае. Падобны лад жыцця пагаршаў фінансавае становішча роду. У 1771 годзе Міхал Бжастоўскі звяртаўся да расійскага пасла з просьбай выдаць крэдыт на 3 000 000 злотых, у чым яму было адмоўлена.
Пакінуў пасля сваёй смерці шмат пазык, што стала адной з прычын фінансавага краху роду Бжастоўскіх.
Быў жанаты на Казіміры Агінскай (1712—1792), дачцэ ваяводы троцкага Юзафа Яна Тадэвуша Агінскага і Ганны Агінскай (у дзявоцтве Вішнявецкай). У шлюбе нарадзілася адзіная дачка — Барбара.
У 1766 годзе стаў кавалерам ордэна Святога Станіслава[5], у 1764 годзе ўзнагароджаны расійскім ордэнам Святога Аляксандра Неўскага[6], у 1758 годзе ўзнагароджаны ордэнам Белага Арла, у 1764 годзе ўзнагароджаны расійскім ордэнам Святога апостала Андрэя Першазванага[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.