![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/61/Belarus-Minsk-Independence_Square-1.jpg/640px-Belarus-Minsk-Independence_Square-1.jpg&w=640&q=50)
Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міністэ́рства лё́гкай прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята лёгкай прамысловасці БССР. У 1953 годзе атрымала найменаванне Міністэрства лёгкай і харчовай прамысловасці БССР, затым у тым жа годзе было рэарганізавана ў Міністэрства прамысловасці тавараў шырокага спажывання БССР, з 1955 года зноў атрымала назву Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР[1]. У 1956 годзе Міністэрства было аб’яднана з Міністэрствам тэкстыльнай прамысловасці БССР[2]. У 1957 годзе дзейнасць Міністэрства была прыпынена[3], а ў 1965 годзе адноўлена зноў.
Хуткія факты Міністэрства лёгкай прамысловасці Беларускай ССР, Агульная інфармацыя ...
Міністэрства лёгкай прамысловасці Беларускай ССР | |
---|---|
скарочана — Мінлегпрам | |
| |
![]() Будынак Дома ўрада | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | БССР |
Дата стварэння | 26 сакавіка 1946 |
Папярэдняе ведамства | Народны камісарыят лёгкай прамысловасці БССР |
Дата скасавання | 19 верасня 1991 |
Заменена на |
Міністэрства лёгкай прамысловасці Рэспублікі Беларусь канцэрн Беллегпрам |
Вышэйшае ведамства | Савет Міністраў БССР |
Штаб-кватэра | вул. Савецкая, 11, Мінск 220010 |
Закрыць