![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/Belarus_adm_location_map.svg/langbe-640px-Belarus_adm_location_map.svg.png&w=640&q=50)
Мінкавічы (Камянецкі раён)
вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мінкавічы.
Мі́нкавічы[1] (трансліт.: Minkavičy, руск.: Минковичи) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ратайчыцкага сельсавета.
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Вёска
Мінкавічы
|
Закрыць
Да 18 кастрычніка 1982 года вёска ўваходзіла ў склад Малазводскага сельсавета[2].
За 1,5 км на паўночны захад ад вёскі знаходзіцца Мінкавіцкае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу. Лінзападобны паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі сожскага зледзянення. Распрацоўваецца Высока-Літоўскім кар’ерам Беларускай чыгункі.