![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bc/Mimas_Cassini.jpg/640px-Mimas_Cassini.jpg&w=640&q=50)
Мімас (спадарожнік)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мімас — спадарожнік Сатурна, адкрыты 17 верасня 1789 года Уільямам Гершэлем. Назва была дадзена сынам Гершэля ў 1847 годзе, паводле імя Мiмас, сына Геі з грэчаскай міфалогіі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bc/Mimas_Cassini.jpg/640px-Mimas_Cassini.jpg)
Нізкая шчыльнасць Мімаса (1,15 г/см ³) паказвае, што ён складаецца ў асноўным з вадзянога лёду з невялікімі украпінамі камянёў. З-за прыліўных сіл Сатурна, якія дзейнічаюць на яго, Мiмас не зусім сферычны, яго доўгая вось на 10 % даўжэй, чым кароткая (памеры спадарожніка — 418 × 392 × 383 км). Такая няправільнасць формы добра прыкметная на фатаграфіях з зонда Касіні.