![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/43/Serov_Leskov.jpg/640px-Serov_Leskov.jpg&w=640&q=50)
Мікалай Сямёнавіч Ляскоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Сямёнавіч Ляскоў (руск.: Никола́й Семёнович Леско́в; 4 [16] лютага 1831, сяло Гарохава, Арлоўская губерня — 21 лютага [5 сакавіка] 1895, Санкт-Пецярбург) — рускі пісьменнік, публіцыст, літаратурны крытык. Доўгі час публікаваўся пад псеўданімам Сцябніцкі.
Мікалай Сямёнавіч Ляскоў | |
---|---|
руск.: Николай Леско́в | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | М. Стебницкий[1] |
Дата нараджэння | 4 (16) лютага 1831[2][1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага (5 сакавіка) 1895[2][1] (64 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, раманіст, драматург, празаік, публіцыст |
Жанр | раман, аповесць[d], апавяданне, нарыс і skaz[d] |
Мова твораў | руская |
Подпіс |
![]() |
![]() |
З 16 гадоў пачаў працаваць чыноўнікам у Арле, затым у Кіеве. Некалькі гадоў быў памочнікам кіраўніка буйнымі маёнткамі, шмат ездзіў па краіне. У 1861 годзе перасяліўся ў Пецярбург. Пісьменніцкую дзейнасць пачаў з артыкулаў і фельетонаў. У 60-я гг. Ляскоў стварае шэраг выдатных рэалістычных апавяданняў і аповесцяў: «Згаслая справа» (1862), «З’едлівы» (1863), «Жыціе адной бабы» (1863), «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» (1865), «Ваяўніца» (1866) і інш., у якіх шырока паказана рускае жыццё. У той жа час адзін з ранніх артыкулаў Ляскова (1862) — пра пецярбургскія пажары — паслужыла пачаткам яго працяглай палемікі з рэвалюцыйнай дэмакратыяй. Апавяданне «Аўцабык» (1863), раманы «Няма куды» (1864; пад псеўданімам М. Сцябніцкі) і «Абыдзены» (1865) скіраваны супраць «новых людзей»; Ляскоў спрабуе даказаць марнасць і беспадстаўнасць намаганняў рэвалюцыйнага лагера, стварае шаржавыя тыпы нігілістаў — у аповесці «Загадкавы чалавек» (1870) і асабліва ў рамане-пасквілі «На нажах» (1870—1871).