From Wikipedia, the free encyclopedia
Брэсцкая мядовая літаратурная прэмія — штогадовая літаратурная прэмія Брэстчыны, заснаваная ў 2001 годзе пружанскім паэтам-пчаляром Міколам Папекам супольна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў[1]. Пераможца атрымоўвае пуд мёду. Напачатку ўручэнне прэміі адбывалася ў Пружанах, аднак у апошнія гады пераважна адбываюцца «выязныя імпрэзы», калі ўзнагароджанне адбываецца ў родных мясцінах лаўрэатаў. Уладальнікамі прэміі могуць стаць толькі звязаныя з Брэстчынай літаратары.
Брэсцкая мядовая літаратурная прэмія | |
---|---|
Тып | літаратурная прэмія[d] |
Заснавальнік | Мікола Папека |
Заснаванне | 2001 |
Краіна | Беларусь |
Статус | літаратурная прэмія Брэстчыны |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Узнагароджанне спынілася пасля 2020 года праз палітычны пераслед Міколы Папекі за ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.