Мэры Малон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэ́ры Мало́н (англ.: Mary Mallon; 23 верасня 1869 — 11 лістапада 1938), таксама вядомая як Тыфозная Мэры (англ.: Typhoid Mary), — першы чалавек у ЗША, прызнаны бессімптомным носьбітам брушнога тыфу. За час яе працы кухаркай ад яе заразіліся мінімум 53 чалавекі, тры з якіх памерлі[1][2]. Атрымала вядомасць з-за свайго катэгарычнага адмаўлення наяўнасці захворвання і адмовы ад спынення працы ў харчовай індустрыі. Мэры двойчы прымусова адпраўлялася дзяржавай у каранцін, другі каранцін быў пажыццёвым. Як мяркуецца, Мэры Малон нарадзілася з хваробай, бо яе маці хварэла на брушны тыф падчас цяжарнасці[3][4][5].
Хуткія факты Мэры Малон, Род дзейнасці ...
Мэры Малон | |
---|---|
англ.: Mary Mallon | |
![]() | |
Род дзейнасці | Кухарка, вядомая як першы здаровы носьбіт брушнога тыфу |
Дата нараджэння | 23 верасня 1869(1869-09-23) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 1938(1938-11-11) (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
![]() |
Закрыць