Мухамед ульд аш-Шэйх аль-Газуанi
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мухамед ульд аш-Шэйх аль-Газуані (араб. محمد ولد الشيخ محمد أحمد ولد الغزواني, фр.: Mohamed Ould Ghazouani; вядомы таксама як Газуані[2] і ульд Газуані[3]; нар. 31 снежня 1956 г., Бумдыд, Асаба, Маўрытанія) — маўрытанскі генерал і палітычны дзеяч. На выбарах 22 чэрвеня 2019 года абраны прэзідэнтам Маўрытаніі[4], уступленне на пасаду з 2 жніўня 2019 года[5].
Хуткія факты прэзідэнт Маўрытаніі[d], Нараджэнне ...
Мухамед ульд аш-Шэйх аль-Газуанi | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. محمد ولد الشيخ محمد أحمد ولد الغزواني | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 снежня 1956(1956-12-31) (67 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | араб. محمد ولد محمد اﺣﻤﺪ الشيخ الغزواني | ||||||
Жонка | Mariem Mint Mohamed Fadel Ould Dah[d][1] | ||||||
Веравызнанне | суфізм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Род войскаў | Mauritanian National Army[d] | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Газуані з’яўляўся генеральным дырэктарам па нацыянальнай бяспецы[6] і начальнікам штаба Узброеных сіл Маўрытаніі (2008—2018)[7]. Міністр абароны Маўрытаніі з кастрычніка 2018 года па сакавік 2019 года[8][9]. Блізкі паплечнік прэзідэнта Махамеда ульд Абдэль Азіза[5].