![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dd/Al-Khwarizmi_portrait.jpg/640px-Al-Khwarizmi_portrait.jpg&w=640&q=50)
Мухамад Аль-Харэзмі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мухамад ібн Муса Харэзмі (перс. محمد بن موسی خوارزمی, Mohammad ebne Mūsā Khwārazmī, узб. Muhammad ibn Muso Al Xorazmiy, Харэзм; каля 783 — каля 850) — вялікі узбекскі матэматык, астраном і географ, заснавальнік класічнай алгебры.
Мухамед ібн Муса Харэзмі | |
---|---|
محمد بن موسى الخوارزمي | |
![]() | |
Дата нараджэння | каля 780[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | каля 850[1][2] |
Месца смерці |
|
Род дзейнасці | матэматык, астраном, географ, філосаф, перакладчык, астролаг, гісторык |
Навуковая сфера | астраномія, матэматыка, алгебра, Devanagari numeral[d], арыфметыка, трыганаметрыя, геаграфія і навукі аб Зямлі |
Месца працы | |
![]() |
Звестак пра жыццё аль-Харэзмі захавалася не многа. Значны перыяд свайго жыцця ён правёў у Багдадзе, узначальваў пры халіфе аль-Мамуне (813—833) бібліятэку «Дома мудрасці». У 827 годзе ўдзельнічаў у вымярэнні даўжыні градуса зямнога мерыдыяна на раўніне Сінджара. Пры халіфе аль-Васіку (842—847) узначальваў экспедыцыю да хазараў. Апошняе ўпамінанне пра яго датавана 847 годам.
Аўтар кнігі «Пра індыйскае злічэнне», якая паспрыяла папулярызацыі дзесятковай пазіцыйнай сістэмы запісу лікаў ва ўсім Халіфаце. У 12 стагоддзі яна была перакладзена на лацінскую мову і адыграла вялікую ролю ў развіцці еўрапейскай арыфметыкі і ўкараненні інда-арабскіх лічбаў. Імя аўтара ў лацінізаванай форме (Algorismus, Algorithmus) стала абазначаць ва ўсёй сярэдневяковай Еўропе ўсю сістэму дзесятковай арыфметыкі. Адсюль бярэ пачатак сучасны тэрмін алгарытм, упершыню выкарыстаны Лейбніцам.