From Wikipedia, the free encyclopedia
Мулу́я або Уэд-Мулуя (Wadi Muluya, араб. وادي ملوية) — рака ў Афрыцы, на ўсходзе Марока.
Мулуя | |
---|---|
ар. وادي ملوية | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 520 км |
Басейн | больш за 50 тыс. км² |
Расход вады | 23 м³/с (каля горада Мешра-Кліла) |
Вадацёк | |
Выток | Горная сістэма Атлас |
• Месцазнаходжанне | горы Высокі Атлас |
• Каардынаты | 32°27′46″ пн. ш. 04°46′00″ з. д.HGЯO |
Вусце | Міжземнае мора |
• Месцазнаходжанне | за 10 км на захад ад мяжы з Алжырам |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 35°07′22″ пн. ш. 02°20′40″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Міжземнае мора |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі складае 520 км. Сілкуецца за кошт раставання снягоў у гарах і дажджоў. Расход вады складае ад 1000 м³/с у пачатку вясны да 1 м³/с летам. Сярэдні расход вады каля горада Мешра-Кліла 23 м³/с. Плошча вадазбору больш за 50 000 км². Выцякае некалькімі вытокамі з гор Высокі Атлас, цячэ па вялікай пустэльнай западзіне і ўпадае ў Міжземнае мора за 10 км на захад ад мяжы з Алжырам (35°07′22″ пн. ш. 2°20′12″ з. д.HGЯO). Да 1830 г. мяжа праходзіла непасрэдна па рацэ. Воды ракі інтэнсіўна выкарыстоўваюцца для арашэння. У сярэднім цячэнні ракі пабудавана плаціна, ГЭС, вадасховішчы і арашальная сістэма Мешра-Кліла, ніжэй якой — гідравузел і арашальная сістэма Мешра-Хамадзі.
На ўсход ад вусця ракі размешчаны курорт Саідзія.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.