![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5b/Istanbul_asv2021-11_img15_Rahmi_Ko%25C3%25A7_Museum.jpg/640px-Istanbul_asv2021-11_img15_Rahmi_Ko%25C3%25A7_Museum.jpg&w=640&q=50)
Музей Рахмі Коча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Музей Рахмі Коча — індустрыяльны музей у Стамбуле, размешчаны на ўзбярэжжы заліва Залаты Рог.
Музей Рахмі Коча | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 13 снежня 1994 |
Месцазнаходжанне | |
rmk-museum.org.tr/englis… | |
![]() |
Заснаваны турэцкім мільянерам і філантропам Рахмі Кочам[en]. Гэта першы і буйнейшы ў краіне музей, прысвечаны гісторыі развіцця транспарту, прамысловасці і сродкаў сувязі Турцыі. Музей размясціўся непадалёку ад Старога горада ў комплексе будынкаў былога ліцейнага цэха канца ХІХ ст., якія сімвалізуюць эпоху індустрыялізацыі Асманскай імперыі. У 1991 г. яны былі набыты культурным фондам Р. Коча. Пасля рэстаўрацыі тут размясціўся музей, які адчыніў дзверы для наведвальнікаў у 1994 г. Яго стваральнікі імкнуліся зрабіць экспазіцыю максімальна інтэрактыўнай і цікавай. Прадстаўленыя экспанаты — гэта рэчы з паўсядзённага жыцця, створаныя таленавітымі інжынерамі і рамеснікамі. Калекцыя ўключае дзясяткі тысяч прадметаў: ад дробнай грамафоннай іголкі да караблёў і самалётаў.
Значную частку фондавага збору музея складаюць прадметы з прыватнай калекцыі Р. Коча. Астатняе было ахвяравана рознымі арганізацыямі і прыватнымі асобамі. Структурна экспазіцыя музея складаецца з наступных аддзелаў: дарожнага, марскога, чыгуначнага, авіяцыйнага, інжынернага, сувязі, навуковага абсталявання, макетаў і цацак. Увагу наведвальнікаў прыцягваюць паравыя машыны, самалёты, караблі, цягнікі, трамваі, матацыклы, веласіпеды, абсталяванне манетнага двара. Для дзяцей арганізавана так званая «практычная галерэя», дзе дазволена «кіраваць» самалётам або цягніком і нават правесці сапраўдныя навуковыя эксперыменты.