Мсціўцы: Эра Альтрона
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Мсціўцы: Эра Альтрона» (англ.: Avengers: Age of Ultron) — амерыканскі супергеройскі фантастычны фільм 2015 года аб прыгодах аднайменнай каманды супергерояў коміксаў кампаніі Marvel Comics. З’яўляецца 11-й па ліку карцінай ў кінематаграфічным сусвеце Marvel.
Фільм быў анансаваны ў траўні 2012 года, пасля паспяховага выхаду «Мсціўцаў». У сіквел вярнулі Джоса Уідана, рэжысёра першай часткі, пасля чаго прызначылі дату выхаду. Да красавіка 2013 года Уідан завяршыў распрацоўку сцэнарыя, а ў чэрвені, з адабрэння Роберта Даўні-малодшага, пачаўся кастынг. Другая здымачная група пачала здымкі ў лютым 2014 года ў Паўночнай Афрыцы, а асноўныя здымкі праходзілі ў перыяд з сакавіка па жнівень 2014 года. Упершыню фільм быў зняты на Shepperton Studios у Сурэі, дадатковыя здымкі прайшлі ў Італіі, Паўднёвай Карэі, Бангладэш, Нью-Ёрку і пейзажах вакол Англіі.
Прэм’ера стужкі ў Беларусі адбылася 23 красавіка 2015 года.