From Wikipedia, the free encyclopedia
Мсціслаў Леапольдавіч Растраповіч (27 сакавіка 1927, Баку — 27 красавіка 2007, Масква) — рускі савецкі віяланчэліст, дырыжор, педагог. Прафесар (1960). Народны артыст СССР (1966). Ганаровы член Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане (1961), Нацыянальнай акадэміі «Санта-Чэчылія» ў Рыме (1971), Французскай акадэміі прасторавых мастацтваў і інш.
З сям’і музыкантаў. У 1946 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класу віяланчэлі ў С. Казалупава, класу кампазіцыі ў В. Шабаліна, класу інструментоўкі ў Дз. Шастаковіча.
У 1970-я трапіў у палітычную апалу. Быў вымушаны пакінуць СССР разам з жонкай, опернай спявачкай Галінай Вішнеўскай, і дзвюма дочкамі. Пазней сужэнцы былі пазбаўлены савецкага грамадзянства «за сістэматычныя ўчынкі, што падрываюць прэстыж савецкай дзяржавы» (1978). Рэабілітаваны ўказам Міхаіла Гарбачова (1990).
У 1989 г. выконваў творы Баха на руінах раскіданай Берлінскай сцяны. У 1991 г. удзельнічаў у масавых выступленнях супраць ГКЧП.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.